Культурны рэзерв краіны фарміруем разам?

Источник материала:  
25.02.2010 01:00 — Новости Культуры

Заканчваецца другі этап Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”

Сёння адбор распачынаецца ў Гродна. У Мінску і абласных цэнтрах Магілёве і Брэсце другі этап конкурсу ўжо прайшоў. Аб гэтым паведаміла Людміла Муха, галоўны спецыяліст упраўлення навучальных устаноў і кадраў Міністэрства культуры Беларусі.

-- Сама назва спраборніцтва гаворыць аб яго прызначэнні, -- упэўнена Людміла Муха. -- Мы шукаем таленты, незапатрабаваныя сёння. На перспектыву Міністэрства культуры намагаецца стварыць нацыянальны кадравы рэзерв з лепшых прадстаўнікоў таленавітай моладзі для працы ў сферы культуры. Спадзяюся, конкурс “Зорка ўзышла над Беларуссю” паспрыяе гэтаму. Згадзіцеся, спаборніцтва дае магчымасць адораным маладым людзям, якія жывуць у беларускай глыбінцы, прабіцца, стаць заўважанымі.
Дарэчы, сярод ВНУ, якія маюць культурны “профіль” і займаюцца падрыхтоўкай кадраў у гэтай сферы для Беларусі, конкурс праводзіцца асобна. Так, лепшыя студэнты з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прымуць удзел у рэспубліканскім конкурсе на трэцім яго этапе. Ён пройдзе ў Мінску ў красавіку, дзе сустрэнуцца прадстаўнікі-пераможцы ад кожнай вобласці.
Паспрачацца за званне “зоркі” застаецца толькі прадстаўнікам Гомельскай і Віцебскай абласцей.
Таццяна УСКОВА, “БН” 

←Дана судьба, даны болезни?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика