Дзядзьку Рыгору перадалі падарункі і віншаванні

Источник материала:  
Дзядзьку Рыгору перадалі падарункі і віншаванні

Сябры і прыхільнікі творчасці Рыгора Барадуліна сабраліся ў сераду ля Лечкамісіі, каб перадаць кветкі і падарункі для юбіляра.

Нагадаем, што 24 лютага Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін сустракае свой юбілей у рэанімацыі Лечкамісіі.

Барадулін патрапіў у рэанімацыю бальніцы 14 лютага з двухбаковай пнеўманіяй. Тэмпература цела даходзіла да 40 градусаў. Літаральна за пару дзён да гэтага ён толькі выпісаўся з кардыялагічнага аддзялення 10-й клінічнай бальніцы Мінска.

Паводле жонкі паэта Валянціны, сёння яе муж пачуваецца значна лепш, чым у той дзень, калі трапіў у шпіталь.

На фота: Валянціна Міхайлаўна Барадуліна прымае падарункі ад Уладзіміра Арлова.

Фота Photo.ByMedia.net

←Беларусь входит в число 40 стран, которые в 2010 году широко отмечают 200-летие со дня рождения великого польского композитора Фредерика Шопена.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика