23-26 лютага ў Швэцыі пройдуць Дні Беларусі

Источник материала:  
23-26 лютага ў Швэцыі пройдуць Дні БеларусіПра гэта паведамляецца на сайце аднаго з ініцыятараў мерапрыемства — швэдзкай арганізацыі Forum Syd, мэта якой — міжнароднае супрацоўніцтва дзеля справядлівасьці ў глябальных пытаньнях.Што да супрацоўніцтва Forum Syd зь Беларусьсю, то, паводле аднаго зь лідэраў арганізацыі Анікі Холмберг, галоўны прыярытэт у гэтым напрамку — падтрымка грамадзянскай супольнасьці ў краіне. 

Менавіта “правы чалавека і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі” стануць адной з галоўных тэмаў мерапрыемства.

У праграме “Беларускіх дзён” — сэмінары, практыкумы ды культурныя вечарыны.

У мерапрыемстве возьме ўдзел міністар па справах ЭЗ Біргіта Ульсан.

Сярод беларускіх удзельнікаў — актывісты няўрадавых арганізацыяў.
←Казка пра прэм’ера Памідорскага і яго намеснікаў Сцяпашку, Пан‑пізу і Хамякова

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика