Знаёмыя словы. Прэзідэнт Літвы чытае па-беларуску

Источник материала:  

Даля Грыбаўскайце наведала нацыянальны стэнд Беларусі на XI Віленскім міжнародным кніжным кірмашы і зацікавілася выданнямі, прысвечанымі агульнай гісторыі нашых народаў.

Даля ГРЫБАЎСКАЙЦЕ: “Тэматыка беларускіх кніг сведчыць пра вялікую ўвагу, якую надае кіраўніцтва Беларусі патрыятычнаму выхаванню моладзі”.

Літоўскі лідэр адзначыла высокую якасць зместу і паліграфічнага выканання беларускіх кніг. Асабліва спадарыню Грыбаўскайце зацікавілі энцыклапедыі “Вялікае княства Літоўскае”, “Города, местечки и замки Великого княжества Литовского”, а таксама “Статут Вялікага княства Літоўскага” і альбом “Беларусь и Литва: вместе через столетия”. Блізкая літоўскаму чалавеку тэма выдатна распрацавана беларускімі даследчыкамі, выдаўцамі, мастакамі. Прэзідэнт суседняй краіны, пагартаўшы салідныя тамы даведніка, не магла не прызнаць: “Тэматыка беларускіх кніг сведчыць пра вялікую ўвагу, якую надае кіраўніцтва Беларусі патрыятычнаму выхаванню моладзі”.У адказ Лілія Ананіч, першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі, падарыла Далі Грыбаўскайце трэці том энцыклапедыі “Вялікае княства Літоўскае”. Кніга выйшла ў выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” акурат днямі — спецыяльна для кірмашу. Сімвалічна, што ў даўняй сталіцы Вялікага княства Літоўскага фаліянт упершыню быў прадэманстраваны публіцы.Беларускі кніжны стэнд у выставачным цэнтры Litexpo сёлета арганізаваны пасольствам Беларусі ў Літве і Міністэрствам інфармацыі. Адкрываючы нацыянальную экспазіцыю, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын запрасіў усіх жыхароў, гасцей Вільні і ўдзельнікаў кірмашу  да  21  лютага  пагля-дзець прадукцыю 14 выдавецтваў нашай краіны: не толькі гістарычную літаратуру, але і мастацкую, дзіцячую, метадычную, многа альбомаў, падручнікаў. Гэта даволі вялікая панарама кнігавыдавецкай справы нашай краіны. Усяго 23 замежныя  выдавецтвы  прад-стаўлены на віленскім кірмашы, з іх беларускія фірмы складаюць амаль палову ўдзельнікаў.

←Край, дзе гуляў Герадот. Нараўляншчына шмат чаго пабачыла на працягу тысячагоддзяў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика