Азбука талерантнасці. Заўтра ва ўсім свеце адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы
“Кажуць, мова мая памірае”, — неяк скрушна напісаў паэт. І меў на ўвазе родную, беларускую гаворку. Але, бадай, кожная нацыя мае праблемы са сваёй мовай. Глядзіце, як французы цяпер рупяцца пра ўласную ідэнтычнасць. Таму невыпадкова Генеральная канферэнцыя ЮНЕСКА пастанавіла адзначаць штогод Міжнародны дзень роднай мовы. Сёлетняе свята ўжо дзесятае па ліку, якое мусіць сцвярджаць на планеце прынцып моўнай і культурнай разнастайнасці і роўнасці.
Каму лянота вучыць мовы, той гаворыць пра іх непатрэбнасць. Маўляў, нашто так многа, досыць будзе адной — рускай, англійскай або кітайскай. Якая краіна мацнейшая — тая і дыктуе моду на тое, як лепш і прыгажэй гаварыць. Відавочна, што наўрад па-беларуску стане модна размаўляць за межамі Беларусі. Хаця мы ж памятаем, што наша мова была адной з афіцыйных у Вялікім княстве Літоўскім — дзяржаве шматнацыянальнай, а значыць, існавала калісьці мода на беларушчыну і за межамі нашага роднага кута. Некалі была папулярная латынь, на ёй гаварыў увесь цывілізаваны еўрапейскі свет. А цяпер — толькі ксяндзы ды медыкі.Мовы — як кветкі. Вырастаюць незаўважна з зямелькі, цвітуць і засыхаюць. Такі закон прыроды. Нейкая красачка счэзне раней, нейкая — пазней. Няма нічога вечнага.Але Міжнародны дзень мовы ва ўмовах сучаснага глабальнага свету дае знак людзям: шануйце кожную культуру, беражыце разнастайнасць на зямлі. Наша багацце — мы самі, у сваёй непаўторнасці, у тым ліку ў адметнасці нашых манер гаварыць. Зрэшты, што тут незвычайнага? Напачатку было Слова...І слова робіць чалавека разумным, мудрым.Нядаўна ў цягніку пачуў дыялог двух спадароў. Адзін беларус, другі — армянін. Суразмоўцы абмеркавалі свае дачы, жонак і ўрэшце дайшлі да нядаўняга мінулага: як хто перажыў распад СССР, чым жывуць іх родныя краіны. Армянін раптам кажа:— Мае сваякі жывуць у Мінску. І аднаго ўнука аддалі ў беларускую школу. Я лічу, правільна зрабілі. Павінен ведаць мову краіны, у якой жыве. Я і сам ведаю трохі беларускую. З суседкай па пад’ездзе вітаюся і развітваюся: “Добры дзень!”, “Да пабачэння!”.Беларус працягнуў думку таварыша па паездцы:— І армянскую мусіць ведаць!Спадары рухаліся ў бок Масквы. А гаварылі паміж сабой па-руску, як француз і немец, якія ехалі б у Лондан і размаўлялі б па-англійску. Гэта называецца дыялог культур, моўная разнастайнасць. Гэта — азбука талерантнасці. Міжнародны дзень роднай мовы падарожнікі адзначылі загадзя, згадзіўшыся, што трэба ведаць родную мову, а лепш — розныя, у дадатак да матчынай.А на якіх мовах гаворыце вы? І ці валодаеце роднай?
“НГ” ЗАПЫТАЛАСЯ
Ганна ЧЫСТАСЕРДАВА, арт-дырэктар галерэі “Ў”:— У галерэі “Ў” увесь персанал гаворыць па-беларуску. Гэта і наша грамадзянская пазіцыя, і асабістае жаданне. Я пачала актыўна размаўляць па-беларуску нядаўна. Вучыла мову ў школе, як і ўсе, але мова мая не была ідэальнай. Цяпер навёрстваю ўпушчанае.
Искуи АБАЛЯН, певица:— К сожалению, я не могу похвастаться отличным знанием родного армянского языка. Мы с сестрой росли в русскоязычном окружении, и все попытки родителей заставить нас говорить по-армянски терпели фиаско. Я знаю язык на разговорном уровне, пою армянские песни. Наверное, родной язык заложен во мне на генетическом уровне, в крови, потому что, когда я попадаю в Армению, у меня появляется кавказский акцент, да и общаться начинаю свободно.
Зміцер ВІШНЁЎ, паэт:— Для мяне гэта вельмі сур’ёзная справа. Да мовы я стаўлюся вельмі адказна, не толькі як паэт і выдавец, але і як грамадзянін. Я карыстаюся роднай мовай на 90 працэнтаў. Пішу па-беларуску, размаўляю дома, з сябрамі, у краме, у транспарце. Рускую ўжываю толькі з бацькамі, бо яны не разумеюць беларускай, як і маіх твораў. Я заўважыў, што за апошнія пяць гадоў сітуацыя з роднай мовай змянілася ў лепшы бок — людзі адэкватна рэагуюць на беларускую мову, прынамсі, у цэнтры Мінска. У кавярнях і крамах, калі звяртаешся па-беларуску, адказваюць па-беларуску.
Гюнешь АБАСОВА, певица:— Родилась я и выросла в Беларуси. Знаю в совершенстве русский, белорусский и азербайджанский языки. Мой папа всегда говорил: “Ты родилась здесь, значит, это твоя родина. Но корни твои на Кавказе, так что ты должна в совершенстве знать три языка и три культуры”. Некрасивых языков нет. Я очень люблю исполнять национальные песни на разных языках. Кстати, в Азербайджане есть несколько диалектов. Я знаю северный, мои родители оттуда родом. Поэтому, когда приезжаю на юг, приходится подбирать слова и очень внимательно слушать.
Распытвала Кацярына ГАБЫШАВА, “НГ”