Фестываль альтэрнатыўнай музыкі «Men’s Fest» пройдзе ў Брэсце 20 лютага
Вялікі фестываль альтэрнатыўнай музыкі пад назвай «Men’s Fest» адбудзецца з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў Брэсце 20 лютага.
«Men’s Fest» — гэта штогадовы фестываль альтэрнатыўнай музыкі, які ладзіцца прома-суполкай «Зал ожидания. Станция Брест-Центральный» і прадусарам Змітром Назаравым.
У межах фэсту адыграюць такія маладыя гурты як «Спрат» (Брэст), «J-J Bingz» (Мінск), «UNIA» (Мінск). Іх зменяць камедзі-шоў «Отражённые в лужах» (Берасце) і фаер-шоў «KRADA» (Мінск).
Хэдлайнерам фэсту ў гэтым годзе апынуўся Pomidor-OFF (Мінск).
Сюрпрызамі фестывалю будуць прэзентацыі новых альбомаў ад гуртоў Sciana (Брэст) — «Кропка вяртання» і Mauzer (Магілёў) — «Порна».
Фестываль пройдзе ў будынку ДК прафсаюзаў (вул. Маскоўская, 275) і распачнецца ў 17.00.
Фестываль ладзіцца пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!».