Стан Рыгора Барадуліна па-ранейшаму цяжкі
18.02.2010 11:23
—
Новости Культуры
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін працягвае заставацца ў шпіталі.
«Ён у цяжкім стане, як сказаў галоўны лекар. Я кожны дзень хаджу ў бальніцу, але мяне да яго пакуль не пускаюць», — паведаміла жонка паэта Валянціна.
Рыгор Барадулін патрапіў у рэанімацыю бальніцы Кіраўніцтва спраў прэзідэнта 14 лютага з двухбаковай пнеўманіяй. А за пару дзён да гэтага ён толькі выпісаўся з кардыялагічнага аддзялення дзесятай клінічнай бальніцы Мінска.
24 лютага паэту спаўняецца 75 гадоў.