Пісьменніка прыраўнялі да

Источник материала:  
17.02.2010 19:23 — Новости Культуры

16 лютага ў адной з барысаўскіх школ мусіла адбыцца сустрэча дзяцей з вядомым пісьменнікам і паэтам Уладзімірам Някляевым. У апошні момант яму было паведамлена аб закрыцці навучальнай установы на каранцін з-за грыпу. Пры гэтым заняткі ў школе праходзілі па звычайным раскладзе.

Як стала вядома, мерапрыемства было забаронена па ініцыятыве чыноўнікаў райвыканкаму. Уладзімір Някляеў пракаментаваў інцыдэнт.

— Не магу сказаць, што здзіўлены… Такія «інцыдэнты» адбываюцца не ўпершыню. Я гэта звязваю з супрацьстаяннем паміж «афіцыйным» Саюзам пісьменнікаў і літаратарамі з «альтэрнатыўнага» Саюза. «Афіцыйнаму» патрэбная такая «барацьба», каб паказаць, што яны штосьці робяць.

— Як вы думаеце, чаму такі страх перад вашай сустрэчай са школьнікамі?

— Такая у нас краіна, на жаль. Такая ідэалогія: усе хто не ў гэтай ідэалогіі — ворагі. Я — вораг, які можа сваімі прамовамі «разбэсьціць» неакрэплыя душы.

— Перажываеце, што сустрэча ў Барысаве не адбылася?

— Перажываю?.. Як думаеце, прыемна гэта? Зрэшты, я ўжо прывык і гатовы маральна да такога. А вось як было дырэктару школы тэлефанаваць мне і казаць, што сустрэчы не будзе? Казаць, што школу раптам закрылі на каранцін з-за грыпу? Гэта ж якое прыніжэньне чалавек адчуваў… Што за краіна такая, калі трэба хлусіць, адчуваць прыніжэнне з-за таго, што нехта нас вырашае, што мае быць, а што забараніць!

Нагадаем, 13 лютага, сустрэча з Уладзімірам Някляевым паспяхова прайшла ў Жодзінскай школе-інтэрнаце. Усе засталіся задаволеныя: і школьнікі, і дарослыя. Мо там ідэалагічныя абцугі не такія моцныя? Ці ўсё ж людзі больш вальнадумныя? Зрэшты, ёсць і яшчэ адна версія — проста ідэолагі «не дагледзелі».

←«Мы, беларусы» — занадта памяркоўная мелодыя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика