Грамніцы на Палессі

Источник материала:  
17.02.2010 12:48 — Новости Культуры
Грамніцы на Палессі
Сёння мы мала што ведаем пра старадаўнія беларускія традыцыі. Аднак, на шчасце, і дагэтуль ёсць людзі, якія захоўваюць іх. Мы прапануем вашай увазе дакументальны фільм даследчыкаў народных традыцый Івана Крука і Аксаны Катовіч, прысвечаны Грамніцам.

Грамніцы (Стрэчанне) - зімовае свята народнага календара (каталікі адзначаюць яго 2 лютага, праваслаўныя - 15 лютага). Мяркуюць, што назва паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна) – бога веснавых навальніц і дажджоў, якія спрыялі расліннасці. Паводле іншых меркаванняў, Грамніцы названы так таму, што Юрай нібыта выпрабоўвае на нячыстай сіле свае стрэлы і менавіта з гэтага дня ўжо можна пачуць грымоты.

Другая назва свята – Стрэчанне (ад царкоўна-славянскага “Сретенье”) у хрысціянстве знаменавала сустрэчу Сімяона з Ісусам Хрыстом, сустрэчу Старога і Новага запаветаў, а ў народзе тлумачылася як сустрэча зімы з летам. Асноўным рытуалам на Грамніцы было асвячэнне ў храмах свечак.

Беларусская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. / С.Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. - Мн.: Беларусь, 2004.



Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Вёска Новае Палессе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласцi. Люты 2004 г. Аўтар: Iван Крук, рэжысёр Аксана Катовіч, Аператар: С. Спасюк, Мантаж: С. Дзмiтрэнка.

←Выставка Александра Исачева откроется в Гомеле 17 февраля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика