Бібліятэчка «Антывожыка»
16.02.2010 17:11
—
Новости Культуры
Алесь Няўвесь. Ад аргазму да маразму. Вершаваныя фельетоны. Смаленск: «Універсум», 2010, — 384 с.
Фельетаніст «Свободных Новостей» і «Народнай волі» Алесь Няўвесь працягвае даваць справаздачу аб глупствах і палітычных надарэчнасцях у адной вельмі (пост)савецкай краіне: падводзіць гумарыстычныя вынікі не такой даўняй малочнай вайны з Расіяй (фельетон «Малочнае рэха»), іранічна разважае над нядаўнім перапісам насельніцтва, і раскрывае сатырычную праўду пра «Міс Інтэркантыненталь-2009» («Міс Палата»).
Са старымі і новымі фельетонамі Алеся Няўвеся можна пазнаёміцца на яго персанальным сайце.