Рыгор Барадулін у рэанімацыі з двухбаковай пнеўманіяй

Источник материала:  
15.02.2010 13:41 — Новости Культуры

Вечарам 14 лютага народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін быў шпіталізаваны ў лякарню Кіраўніцтва спраў прэзідэнта. У яго ўзнялася тэмпература да 40 градусаў.

Жонка Валянціна Міхайлаўна выклікала хуткую дапамогу з лечкамісіі.

Галоўны лекар лечкамісіі Ірына Абельская сказала, што паэт трапіў шпіталь у дастаткова цяжкім стане.

У яго двухбаковая вірусная пнеўманія, востры перыяд захворвання, таму яго змясцілі ў аддзяленне рэанімацыі.

Стан паэта дастаткова цяжкі. Але Ірына Абельская паведаміла, што пацыент атрымлівае ўсё неабходнае лячэнне, і выказала надзею, што ўсё будзе добра.

Літаральна ў мінулую сераду паэт выпісаўся з 10‑га мінскага шпіталя, дзе лячыўся ў аддзяленні кардыялогіі.

←В Минске «неофициально» презентовали новую книгу Рыгора Бородулина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика