Агульнабеларускую дыктоўку распачалі ветэраны
Пасля дыктоўкі Уладзміра Падгола ўзнагародзілі медалём Язэпа Лёсіка «Рупліўцу на ніве беларускай адукацыі» за ініцыяванне і правядзенне першай агульнанацыянальнай дыктоўкі на беларускай мове ў гонар 90-годдзя БНР.
Усіх, хто не змог сёння прыйсці, сябры «Спадчыны» ласкава запрашаюць далучыцца да віртуальнага ўвасаблення дыктоўкі. На сайце spadchyna.org, не адрываючыся ад свайго кампутара, можна праверыць веды ў галіне беларускай арфаграфіі і сінтаксісу, а таксама ўспомніць і потым зноў перачытаць найлепшыя творы беларускіх пісьменнікаў.
21 лютага Таварыства беларускай мовы у памяшканнях тэатра «Зніч», размешчаных у цокальным паверсе касцёла Св. Сымона і Алены, правядзе першы этап ІІІ Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Пачатак аб 11-й.
Фота Юліі Дарашкевіч