Геніі жывуць у правінцыі. Без экзаменаў змогуць паступіць у ВНУ лаўрэаты конкурсу “Зорка ўзышла над Беларуссю”

Источник материала:  

Як паведаміў намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі, у краіне створаны Банк даных таленавітай моладзі. Кожны, хто трапляе ў гэту базу звестак, можа разлічваць на падтрымку дзяржавы не толькі ў вучобе, але і ў працаўладкаванні, канцэртнай дзейнасці.

— Конкурс “Зорка ўзышла над Беларуссю” даў магчымасць “выцягнуць” таленты з глыбінкі, — адзначыў асаб-лівае значэнне мерапрыемства Уладзімір Зінкевіч, загадчык кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Белдзяржакадэміі мастацтваў. — У Мінску і без таго праходзіць многа фестываляў, сімпозіумаў, а ў правінцыі жывуць здатныя і амбіцыйныя людзі. Мы іх знайшлі. І, несумненна, многія з іх — геніі. Бо, калі ўзяць выяўленчае мастацтва, амаль усе класікі зусім не са сталіцы родам.Але несумненна, што ўсе таленты — з дзяцінства. Адтуль пачынае расці асоба. Трэба толькі  своечасова  яе  пад-трымаць. Дзеля гэтага ў час другога этапа конкурсу самыя вядомыя дзеячы мастацтва асабіста паедуць па абласцях, каб глядзець і выбіраць лепшых хлопцаў і дзяўчат. Сярод членаў журы, якія адправяцца па гарадах і вёсках, — мэтры, народныя артысты Беларусі Міхаіл Фінберг і Міхаіл Дрынеўскі, а таксама спявачка Надзея Мікуліч, актрыса Зоя Белахвосцік, фотамастак Сяргей Плыткевіч, Васіль Раінчык, усяго — 60 чалавек.У намінацыі “Эстрадная песня” цяпер спаборнічаюць 300 чалавек. “Народную песню” выбралі 130 юнакоў. Папулярныя віды творчасці ў конкурснай праграме — дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, графіка, жывапіс. “Зорка” дала магчымасць зрабіць упершыню ў гісторыі агляд майстроў аўтарскай (бардаўскай) песні.Ужо ў красавіку мы даведаемся імёны фіналістаў — будучых зорак айчыннай сцэны, жывапісу, скульптуры, фатаграфіі, дызайну. Улетку мае адбыцца гала-канцэрт лаўрэатаў.Але конкурс высветліў і праблему, якая склалася ў сістэме эстэтычнага выхавання дзяцей. На думку спадара Стружэцкага, варта задумацца, ці можа скрыпач выконваць аб’ём школьнай нагрузкі: “У апошнія гады са школьнай сістэмы адукацыі на перыферыю выцеснены эстэтычна-гуманітарны курс. Усе мы канчалі сярэднюю школу. Але не ўсім спатрэбіліся веды з фізікі, матэматыкі. Аднак многім бракуе агульнай культуры, у тым ліку культуры мовы, паводзін”. Намеснік міністра лічыць патрэбным узмацніць культурны сегмент у сістэме адукацыі, каб павысіць агульны ўзровень цывілізаванасці грамадства. Таксама Тадэвуш Іванавіч выказаў меркаванне, што “вучэбная нагрузка павінна адрознівацца” ў тых дзяцей, якія маюць схільнасць да мастацтваў і да дакладных навук. Мо тады зоркі будуць часцей узыходзіць і ярчэй ззяць над Беларуссю?!

←Максим Субботин отправился на «Берлинале»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика