«Збіраю па частках сваю незалежнасць»
Нашаніўка з Залесся Дар"я Ліс не бавіцца палітыкай ( і так усё ясна), Дар"я Ліс займаецца вайной па захопе ўлады. Крыжовы паход супраць усіх сваіх залежнасцяў: збыткоўных прывязанасцяў, фізічнай абмежаванасці, душэўных слабасцяў і няшчырых памкненняў.
«Вясновы джаз» — Дэкларацыя аб незалежнасці і вайна за гэтую незалежнасць адначасова. Я, Дар"я Ліс, хачу буць сама сабой. Хачу калі не адразу, дык хутка, і ўсё-усенькае: пісаць, піць каву, пабачыць Парыж. Я хачу, каб сама сабой была мая краіна: горад за горадам, сэрца за сэрцам.
І агонь! Па шэрай з дажджом краі, па зачарнелых душах. Перападзе і флагману, крывадушнай сталіцы.
Першая кніга — улада захоплена, толькі б утрымалася...
«Вясновы Jazz» Дар"і Ліс гуртуе ўсіх прыгожых і нязгодных.
Дар"я Ліс. Вясновы Jazz. Вершы, апавяданні. Гародня: «Гарадзенская Бібліятэка», 2008, — 57с., 200 ас.