Гастролі — па ўсім свеце
11.02.2010
—
Новости Культуры
Дні культуры Беларусі пройдуць у краінах блізкага і далёкага замежжа
Беларусь у 2010 годзе прадоўжыць знаёміць краіны свету са сваёй нацыянальнай культурай. Як паведаміў кіраўнік аддзела міжнародных сувязяў Міністэрства культуры Міхаіл Кажура, самай значнай акцыяй сёлета стане Год культуры Беларусі ў Расійскай Федэрацыі. Гэта акцыя ў адказ на маштабнае прадстаўленне расійскай культуры ў Беларусі ў 2009 годзе. Акрамя таго, Беларусь мае намер падрыхтаваць культурныя праграмы ў Літве, Арменіі, Украіне, Казахстане, Венгрыі. Выступленні беларускіх творчых калектываў плануюцца ў Кітаі, В’етнаме.
Дні культуры Беларусі за мяжой — адна з самых прадстаўнічых формаў міжнароднага супрацоўніцтва.
Жанна Катлярова