Зміцер Вайцюшкевіч: «Вось такі зробім падарунак закаханым»
14 лютага да свята ўсіх закаханых Зміцер Вайцюшкевіч і WZ Orkiestra выканаюць сваю лепшую праграму «Паравіны году».
-- Зміцер, разпавядзіце, калі ласка, што Вы цікавага падрыхтавалі на канцэрт 14 лютага?
-- Будзем граць праграму “Паравіны году”. Гэта адзін з самых маіх вядомых дыскаў, які ў тым выглядзе, як быў запісаны, не гучаў 5 гадоў. У мяне шмат праграм, але гэтая адна з лепшых, па меркванні гледачоў. Вось такі зробім падарунак закаханым. Прагучаць 12 песень - 12 гісторый, кожная песня прысвячаецца месяцу года. Пачнем ад сакавіка і скончым лютым.
-- Ці будуць дуэты? Госці?
-- Дуэтаў ня будзе, будзе спяваць наша скрыпачка Ксенія. І яшчэ я буду выконваць песні з розных праектаў: “Я нарадзіўся тут”, “Святы вечар”.
-- Чаму менавіта на Ваш канцэрт павінны наведаць закаханыя людзі? У гэты дзень шмат канцэртаў прысвечаных гэтаму святу.
-- Па-першае, квіткі не дарагія, напрыклад, на Патрысію Каас не кожны дазволіць набыць сабе і сваёй каханай квіткі па 400 тысяч. Па-другое, мы будзем граць канцэрт з прыгожай праграмай на беларускай мове. У асноўным у гэты дзень канцэрты на рускай альбо французскай мовах. Вось такія прычыны.
-- Што зараз цікавага і новага адбываецца ў Вашым творчым жыцці?
-- Праз два тыдні я з'яжджаю ў Швецыю. У меня там некалькі канцэртаў. І яшчэ я працую над швецкім праектам. Швецкая паэзія, перакладзеная на беларускую мову Рыгорам Барадуліным, Алесем Разанавым і Дзмітрыем Плаксай. Дыск выйдзе да лета.
-- Да сустрэчы на канцэрце 14 лютага…
-- Да сустрэчы, прыходзьце на мой канцэрт 14 лютага, які адбудзецца ў Палаце культуры Ветэранаў.
14 лютага ў 19.00 у Палацы Культуры Ветэранаў
Даведкі: 6490888
Квіткі ад 20 000 до 40 000