Навінкі Берлінскага кінафэсту

Источник материала:  
11.02.2010 17:54 — Новости Культуры

Навінкі Берлінскага кінафэсту
Кінаафішы на вулках Берліну

Самы галоўны ўдзельнік гэтага Берлінскага кінафэсту, пэўна, не ступіць на ганаровы чырвоны дыван. Раман Паланскі, чый фільм «Прывідны пісьменнік» возьме ўдзел у конкурсе на атрыманне прыза «Залатога Мядзьведзя», сам будзе знаходзіцца на хатнім арышце. Нагадаем, яшчэ з 1977 г. яго абвінавачваюць у згвалтаванні.


Раман Паланскі

У новым фільме Паланскага, што зняты паводле кнігі Роберта Гарыса, галоўную ролю сыграў Эван Макгрэгар. Ён — пісьменнік, якога наняў экс-прэм"ер Брытаніі (яго выявіў экс-Джэймс Бонд Пірс Броснан). Літаратар ублытваецца ў праблемы пасля таго, як усплывае колькі змрочных таямніцаў з жыцця палітыка.

Гэта першая паўнаметражная стужка Паланскага за 5 гадоў пасля «Алівера Твіста».


Але не толькі стужка Паланскага будзе цэнтрам увагі ў Берліне: Марцін Скарсэзэ («Банды Нью-Ёрка», «Авіятар») прадставіць свой новы крымінальны трымценнік «Пракляты Востраў» з Леанарда Дзі Капрыё ў галоўнай ролі. Прэм"ера адбудзецца па-нямецку за некалькі дзён да сусветнага пракату (у Беларусі скарсэзэўскі трылер пачнуць паказваць з 18 лютага).


І яшчэ фільм, варты ўвагі: амерыканец Ноа Баумбах (аўтар сцэнару оскараноснага камэдыйнага «Кальмара і Кіта») прадставіць сваю трагікамедыю «Грынберг» з Бэнам Стылерам («Ноч у музеі»). Яна пра крызіс сярэдняга веку.

Рыхтуючы фестываль, не забылі немцы і справу папулярызацыі сваёй кінакласікі: падчас кінафэсту адбудзецца рэтра-паказ стужкі легендарнага Фрыца Ланга «Метраполіс», мацеры ўсіх фантастычных антыўтопіяў. Гледачам прапануюць адноўленую фільм, да якога далучыліся сцэны, якія шчасліва знайшліся ў 2008 годзе. А яшчэ ў Берліне, усё роўна як у Лос-Анжэлесе, з нагоды фэстывалю будзе ўрачыста адкрытая Алея Зорак: нямецкая сталіца таксама аснадзіцца алеяй, на якой будуць увекавечаныя імёны вядомых дзеячаў кіно.

Кінафэст у Берліне працягнецца 10 дзён, а яго пераможцы будуць абвешчаныя 20 лютага. Ганаровымі гасцямі кінафэсту зробяцца Жэрар Дэпард"е, Бэн Стылер і Жанна Маро. Нагадаем яшчэ, што перамога Берлінскага кінафэсту — заяўка на «Оскара»: напрыклад леташняя пераможніца, перуанская драма «Малако смутку» пазмагаецца праз месяц за «Оскара» у намінацыі «Найлепшы замежны фільм».

←Фильм к 80-летию Короткевича претендует на статус национального

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика