Афіцыйны Саюз пісьменнікаў за 4 гады адмовіў у прыёме 700 літаратарам
11.02.2010 14:43
—
Новости Культуры
У афіцыйны Саюз пісьменнікаў Беларусі адмаўляюцца прымаць “літаратараў”, якія ў сваіх творах усхваляюць прэзідэнта. Пра гэта Еўрарадыё расказаў старшыня саюза Мікалай Чаргінец.
Мікалай Чаргінец: “Мы не прынялі чалавек пяць альбо шэсць, якія ўсю творчасць будавалі на такіх вось усхваленнях. Дый прэзідэнт бы плюнуў на такі верш. Як зараз памятаю, як адзін такі прыйшоў, зараз толькі ўзгадаю як там ён пісаў, і ўсхваляючы прэзідэнта, уладу і звяртаючыся да тых, хто з прэзідэнтам, уладай ваюе, ён напісаў: “Каб гром у штаны вам і ўсё там разарвала”. Ну, і не прынялі мы яго ў Саюз і блізка. Нам такія не патрэбныя”.
Па словах Чаргінца, за апошнія чатыры гады ў Саюз пісьменнікаў Беларусі не прынялі каля 700 чалавек.