Музычная імпрэза by Піт Паўлаў & Глеб Галушка "Ў" галерэі
09.02.2010 17:43
—
Новости Культуры
Праект Ігара Корзуна "Numbers & Doors" аб'ядноўвае "татальны" фота-архіў, некалькі аб'ектаў і акумулюючую інсталяцыю. Аўтар уяўляецца як мастак-калекцыянер, які фіксуе і архівуе з дапамогай серый фотапано малюнкі лічбаў і дзвярэй, збірае і сучляняе паміж сабой і прасторай галерэі розныя аб'екты.

Ігар Корзун:
"Усё, усё што я раблю, было заўсёды, і да таго, як я нарадзіўся ў 65-м ўзімку, і нават да таго як нарадзіўся першы, хто нарадзіў усіх. Мне нязручна ставіць свой подпіс пад працамі, я не заўсёды ўпэўнены, што гэта зрабіў я. Проста адчыніў вочы і ўбачыў. Вось яно і ёсць на паперы ці палатне ці словам вымаўлена. Гэта проста словы, якіх акіян, акіян словаў, у якім мы ёсць, з якіх мы ёсць. Я ж проста закідваю сваю вуду і чакаю на беразе, калі клюне. Слава Богу, апошні час добры клёў. З асалодай падзялюся з вамі сваёй трапезай”.
Фото: Антон Мотолько