Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы?

Источник материала:  
09.02.2010 14:17 — Новости Культуры

Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы?

Хуткае 600-годдзе Грунвальду не абмінае і музычныя колы. Выйшла кружэлка, пад вокладкай якой сабраныя арыгінальныя сярэднявечныя кампазіцыі ў выкананні маладых беларускіх гуртоў.

Усё ў досыць папулярным у Беларусі стылі «Медыяваль»: старажытныя танцавальныя рытмы пад дуду у выкананні капэлы Testamentum Terrae, сярэднявечныя песні сталых акампаніятараў рыцарскіх фэстаў LitvinTroll"я і «Ліцвінскага хмелю» — гуртоў, падобных назвамі, але розных стылямі рэканструкцыі страдаўняй музыкі. І вядома, колькі вясёлых кельцкіх напеваў, без якіх не абыходзіцца ніводная складанка ў сярэднявечным стылі. Традыцыйныя ірландскія мелодыі для дыску запісаў мінскі гурт Ceilidh Ceol.

Беларускіх мелодыяў на «Mediaval. Музыка сярэднявечных фэстаў» — няма. Але прадусарка кружэлкі і адна з кіраўнічак клуба «Рыцары Вялікага княства» Арына Вележ лічыць, што мелодыі з дыску гучалі ў эпоху Грунвальдскай бітвы на тэрыторыі Беларусі.

«Гэта агульнаеўрапейскі пласт музыкі, які проста не мог абмінуць Вялікае Княства Літоўскае, — кажа Арына Вележ. – Гэты пласт і дагэтуль яднае агульнаеўрапейскае кола прыхільнікаў».

Дадамо толькі, што дыск «Mediеval. Музыка сярэднявечных фэстаў» быў «абкатаны» музыкамі на рыцарскіх і медыявальных фестывалях сучаснай Беларусі. Такіх, як «Лошыцкі фэст», дзе ўдзельнікі не толькі б"юцца на мячах, але і танчаць даўнія танцы. І таму гэты дыск яшчэ — карысны дапаможнік арганізатару сярэднявечных імпрэзаў.

←От Беларуси на «Евровидение» поедет Aleks из Магадана? (Фото)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика