“Сумленню беларускай літаратуры” Валянціну Тарасу споўнілася б 80
09.02.2010 12:27
—
Новости Культуры
Валянцін Тарас быў “сумленнем беларускай літаратуры”, адным з сімвалаў Саюзу беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Паэт, празаік, перакладчык, журналіст, апошні з кагорты айчынных літаратараў-франтавікоў пайшоў ад нас год таму, пакінуўшы грунтоўнейшыя мемуары “На высьпе ўспамінаў”, у якіх адлюстраваны пакручасты лёс Беларусі ў ХХ стагоддзі.
Валянцін Тарас нарадзіўся ў 1930 годзе ў Мінску ў сям’і мастака Яфіма Тараса. Падчас вайны падлеткам змагаўся з немцмі ў партызанах. Скончыўшы журфак Белдзяржуніверсітэта (1955), працаваў у газеце “Звязда” (1955-62). У партыю не ўступіў нават пасля ўльтыматуму ад начальства, што абярнулася для яго звальненнем. З 1964 па 1967 Тарас узначальваў аддзел прозы часопіса “Нёман”. А потым зноў атрымаў удар ад сістэмы. Як фігурант раскручанай КДБ "справы Лідзіі Вакулоўскай" — пісьменніцы, на кватэры якой збіраліся прагрэсіўная інтэлігенцыя, яго звольнілі з працы і на цэлых восемь год забаранілі друкавацца ў Беларусі. Тарас пачаў супрацоўнічаць з маскоўскай “Юностью”, але незабаве і туды прыйшоў данос з Мінску. Ад бяды яго ўратаваў тагачасны рэдактар часопіса Барыс Палявы, які параіў таленавітаму мінчуку меней размаўляць са знаёмымі і болей пісаць.
З пачаткам перабудовы Валянцін Тарас стаў у першых шэрагах беларускага адраджэння і дэмакратычнага руху. Удзельнічаў у мітынгах, быў адным з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-Цэнтру і Хартыі-97, уваходзіў у Назіральныя рады Беларускага Фонду Сораса і Беларускага Хельсінскага камітэту...
Вялікі гуманіст, ён меў шырачэзны жыццёвы кругагляд, не баяўся прызнаваць памылкі і ўвесь час рухаўся наперад. Гэтак, Тарас, чыя бабуля загінула ў мінскім гета, а дзед – у Асвенцыме, заступаўся за тых, хто падчас акупацыі змушаны быў выжываць, працуючы на немцаў. Сам партызан, ён не цураўся публічна прызнаваць злачынствы “лясных братоў” і галоўным у вайне лічыў “подзвіг беларускай вёскі, якую рабавалі немцы, паліцаі, партызаны...” Надзвычай смелы і сумленны чалавек, ён да апошнняга не баяўся крытыкаваць антыбеларускую палітыку ўладаў, паіменна называючы вінаватых тым, хто “скраў у яго свята Дня вызвалення Мінска і назваў яго Днём Незалежнасці”.
Ён пакінуў па сабе не толькі кнігі паэзіі (“Две тетради”, “Пазыцыя”, “Колеры” і інш.) і прозы (“Прощальные костры”, “Дань времени”). Менавіта Тарас разам з не менш унікальным Карласам Шэрманам у 1978 годзе першымі ў гісторыі пераклалі на расійскую мову антытыранічны раман-гратэск Габрыэля Гарсія Маркеса “Восень патрыярха”. Менавіта яму Васіль Быкаў даверыў перакласці на расійскую мову выніковую кнігу свайго жыцця “Доўгая дарога дадому”. Апошнія гады Валянцін Яфімавіч працаваў над уласнымі ўспамінамі, якія пабачылі свет у 2007 годзе і сталі адлюстраваннем пакручастага лёсу Беларусі ў ХХ стагоддзі. На думку экспертаў, “На высьпе ўспамінаў” стала адным з найлепшых твораў у гісторыі айчыннай мемуарыстыкі.
13 лютага 2009 года, праз чатыры дні пасля адзначэння 79 дня народзінаў, Валянціна Тараса не стала.
Як адзначыў у інтэрв’ю карэспандэнту TUT.BY пісьменнік Віктар Казько, "ёсць людзі, якія не мільгацяць, а проста годна робяць сваю справу, ціхенька цягнуць літаратурны воз”.
- На першы погляд здаецца, яго імя не так часта было на слыху, але ён цягнуў гэты воз вельмі годна. У “Звяздзе”, “Нёмане”, "Юности"... Як публіцыст, паэт, пісьменнік... Разам з Шэрманам ім удалося немагчымае: надрукаваць у “Нёмане” пераклад “Восені патрыярха” ў час засілля савецкіх патрыярхаў. Выбітнымі лічу і мемуары “На выспе ўспамінаў”. Кніга чытаецца, як дакумент эпохі, і я паставіў бы яе ў адзін шэраг, напрыклад, з Адамовічавымі “Я з вогненнай вёскі” і “Блакаднай кнігай”… Мы яшчэ абавязкова адчуем гэтую страту. Не думаю, што знойдзецца такі матор, якім быў Валянцін Тарас, - распавёў Касько.
“Я ўжо ў такім узросце, калі не пра сябе думаю і не сваімі марамі і жаданнямі заклапочаны, а сваіх дзяцей, свайго ўнука, каб іхнія мары здзейсніліся, — распавёў Валянцін Тарас у апошнім інтэрв’ю “Радыё Свабода”. — І перадусім, каб яны дажылі да той Беларусі, пра якую я заўсёды марыў і сёння, вядома, мару, але баюся, што я ўжо па-сапраўднаму такімі здаровымі маладымі вачыма яе не ўбачу. Той Беларусі, пра якую мы марым, Беларусі заможнай, вясёлай не пахмурнай краіны, Беларусі, дзе запануе нарэшце ва ўсіх куточках наша мова, расквітнее па-сапраўднаму наша культура”.
Фота: “Радыё Свабода”