Валянціну Тарасу споўнілася б 80
09.02.2010 01:00
—
Новости Культуры
9 лютага споўнілася б 80 гадоў пісьменніку Валянціну Тарасу. Ён не дажыў да гэтага дня трохі меней за год – яго не стала 13 лютага 2009.
Былы партызан, ветэран беларускай культуры, Валянцін Тарас быў адным з маральным аўтарытэтаў руху за незалежнасць і дэмакратыю. Блізкі сябар Васіля Быкава, ён апекаваўся ягонай спадчынай.
Ён да апошніх дзён заставаўся аўтарам «Нашай Нівы». У 2007 годзе ў кнігарні «НН» выйшла кніга ягоных мемуараў «На выспе ўспамінаў».
17 лютага ў Дзяржаўным музеі гісторыі літаратуры (Мінск, вуліца Багдановіча, 13) пройдзе вечарына памяці Валянціна Тараса. Пачатак у 17.00.
Голас Валянціна Тараса: