Таямніца патрыярха

Источник материала:  
06.02.2010 01:00 — Новости Культуры

Таямніца патрыярхаНа гэтым тыдні ўшаноўвалі паэта, якога благаславіў сам Купала

Мікола Аўрамчык -- 90-гадовы патрыярх беларускага слова, класік, перад творчым даўгалеццем якога хочацца схіліць галаву. Ні фашысцкі палон, ні жорсткае выпрабаванне ГУЛАГам не зламалі гэтага надзіва вясёлага, чуллівага, прыязнага чалавека. Творцу…
На вечарыне, якая прайшла ў Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы, Аўрамчык не хаваў слёз. “Гэта ў мяне ад маці-сялянкі, а яшчэ -- нейкі сумбур юбілейны ў галаве, вось ужо хутка месяц як доўжыцца”, -- цёпла-жартоўна сказаў в адказ на многія панегірыкі вучняў, калег, літаратуразнаўцаў слынны паэт…
Аўрамчык унікальны многім. Ён асабіста ведаў Купалу -- такіх людзей сёння ў Беларусі ўжо адзінкі, на жаль. Ён выпеставаў, даў пуцёўку ў творчае жыццё добраму дзесятку майстроў паэтычнага слова. А ягоны верш “Беларуская сасна”, як пагадзіліся ўдзельнікі вечарыны, -- найлепшае паэтычнае ўвасабленне беларускай ментальнасці наогул!
Патрыярх слова добра памятае разгубленага… Купалу. Калі малады супрацоўнік “Піянера Беларусі” Мікола Аўрамчык прыйшоў да любімага паэта, той сумеўся, захваляваўся. Няёмка стала класіку за тое, што не можа прапанаваць нешта эксклюзіўнае, як сказалі б зараз, для дзіцячага выдання. Потым, кажа сам Аўрамчык, для яго сяброўства з сям'ёй Купалы стала па жыцці і выратаваннем, і натхненнем…
Іна ГАРМЕЛЬ, “БН”
НА ЗДЫМКУ: момант вечарыны ў Купалаўскім музеі
Фота Уладзіміра СІЗА

←Виват, Артист

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика