«Хроніка Длугаша» друкуецца па-беларуску
04.02.2010 19:47
—
Новости Культуры
Часопіс «Маладосць» пачаў друкаваць пераклад «Annales seu cronicae incliti Regni Poloniae» польскага гісторыка ХV стагоддзя Яна Длугаша.
Літаратурна-мастацкае выданне ў некалькіх нумарах будзе змяшчаць урыўкі з найбольш вядомага твора паляка, якія тычацца Грунвальдскай бітвы. РВУ «Літаратура і Мастацтва», куды ўваходзіць часопіс, да 400-годдзя бітвы плануе выдаць пераклад асобнай кніжкай.
Ян Длугаш (1415-1480) — гісторык і дыпламат. «Annales seu cronicae incliti Regni Poloniae» — гэта гісторыя Польшчы ў 12 тамах. Была напісана на лацінскай мове. У «Хроніцы Длугаша», як яе яшчэ называюць, выкарыстаны матэрыялы дзяржаўных і царкоўных архіваў, польскія, чэшскія і венгерскія хронікі, рускія і літоўскія летапісы.