Памёр расійскі літаратар, паплечнік Васіля Быкава Лазар Лазараў

Источник материала:  
Памёр расійскі літаратар, паплечнік Васіля Быкава Лазар ЛазараўУ Маскве на 87-м годзе жыцця памёр вядомы пісьменнік і літаратуразнаўца, галоўны рэдактар часопіса "Пытанні літаратуры" Лазар Лазараў.Лазар Лазараў напісаў вялікую колькасць крытычных артыкулаў і манаграфій, а таксама кнігі пра Васіля Быкава, ваенную прозу Канстанціна Сіманава, літаратуры, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне. Сам Л. Лазараў - удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і баявымі медалямі.


З 1960г. Л. Лазараў - член Саюза пісьменнікаў СССР. Узначальваў часопіс "Пытанні літаратуры" з 1992 года.

Развітанне з Л. Лазаравым адбудзецца 1 лютага ў ваенным шпіталі імя Бурдэнкі.

Як нагадвае TUT.BY, Лазар Ільіч быў сябрам, паплечнікам і адным з лепшых знаўцаў творчасці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Падчас шэльмавання Васіля Уладзіміравіча савецкімі партбонзамі і іх служкам Лазараў публічна выступаў у яго падтрымку. Аўтар кнігі "Васіль Быкаў. Нарыс творчасці" (1979) і шматлікіх крытычных артыкулаў. Іх перапіска друкавалася ў часопісе "Дзеяслоў". Успаміны Лазарава пра Быкава ўвайшлі ў двухтомную кнігу-энцыклапедыю Сяргея Шапрана "Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах "(2009).

23 снежня ў Маскве не стала іншага паплечніка Быкава расійскага пісьменніка Рыгора Бакланава, паведамляе TUT.by

←Гильдия режиссеров США впервые назвала лучшей женщину

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика