Беларусы ўбачаць цырымонiю "Грэмi"
30.01.2010 23:52
—
Новости Культуры
Праўда, сярод прэтэндэнтаў на адну з самых прэстыжных у свеце музычных узнагарод нашых суайчыннiкаў няма. Але ж марыць не шкодна — тым больш, маладыя амбiцыйныя беларускiя выканаўцы цераз аднаго абвяшчаюць, што будуць iмкнуцца калi-небудзь атрымаць запаветны прыз — пазалочаны грамафон.
Пакуль жа можна паназiраць, каму дастануцца прызавыя статуэткi сёлета. 1 лютага Першы тэлеканал пакажа тэлеверсiю 52-й цырымонii штогадовай прэмii "Грэмi" — музычнай узнагароды Нацыянальнай акадэмii гуказапiсу ЗША. Сама ж цырымонiя адбудзецца ў Лос-Анджэлесе днём раней, 31 студзеня. Узнагароды артысты атрымаюць за запiсы, зробленая цягам году з 1 кастрычнiка 2008-га па 30 верасня 2009 года.
У лiку фаварытаў сёлетняй прэмii — спявачка Beyonce, якая з'яўляецца лiдарам па колькасцi намiнацый (10). На 8 статуэтак прэтэндуе кантры-спявачка Taylor Swift, на 6 узнагарод намiнiраваныя гурт Black Eyed Peas, R&B-спявак Maxwell i рэпер Канье Уэст, па 5 намiнацый маюць David Guetta, Jay-Z i дзяўчына-скандал Lady Gaga. Расiйскi рэжысёр Валерый Гергiеў заяўлены ў 2 намiнацыях (i яшчэ ў дзвюх узгадваецца).
Усяго ж плануецца ўручыць 109 узнагарод, прычым адна з iх стане пасмяротнай — Майклу Джэксану прысуджаны прыз "За асаблiвыя дасягненнi i ўнёсак у развiццё музычнай iндустрыi". Дарэчы, магчыма, што атрымаюць гэту ўзнагароду дзецi поп-караля — Прынц Майкл, Пэрыс i Прынц Майкл Другi. Таксама на цырымонii плануецца прадставiць вiдэаклiп на песню Джэксана "Earth Song" у фармаце 3D. Аб'ёмнай выяве Джэксана будуць жыўцом падпяваць такiя ўладальнiкi "Грэмi", як Селiн Дзiон, Джэнiфер Хадсан, Ашэр, Смокi Робiнсан i Кэры Андэрвуд.
Каментаваць тэлеверсiю цырымонii "Грэмi" будзе Дзянiс Кур'ян.