Кніжны сусвет

Источник материала:  
30.01.2010 01:00 — Новости Культуры

Для каго будзе спяваць Патрысія Каас?

10--14 лютага ў Беларусі пройдзе XVII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Яе ганаровым госцем упершыню будзе Францыя. Усіх наведвальнікаў чакае шмат сюрпрызаў ад арганізатараў мерапрыемства. У прыватнасці, плануецца прыезд вядомых літаратараў замежжа, імёны якіх трымаюцца ў сакрэце.
Як расказаў Дзмітрый Макараў, выканаўчы дырэктар XVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, уваход на яе будзе вольным: “Гэта яшчэ адзін падарунак нашым наведвальнікам, бо, напрыклад, у Маскве квіток на такую выставу каштаваў бы 4 долара, а ў Германіі -- ажно 30 еўра”. Самыя вялікія стэнды прадставіць Германія, Іран, ЗША, Кітай, Куба, Польшча і Туркменія.
Званне ганаровага госця -- вялікая адказнасць, таму французскае кнігавыдавецтва мае намер здзівіць беларусаў сучаснай літаратурай сваёй краіны. Па словах Іны Мацыенка, каардынатара культурна-масавых мерапрыемстваў і праектаў па пытаннях кнігі і друкаванага слова пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, наведвальнікі выставы будуць мець унікальную магчымасць убачыць вядомых французскіх пісьменнікаў і спецыялістаў па літаратуры і кнігам, пазнаёміцца з іх творчасцю. Больш таго, запланавана дэгустацыя французскіх прадуктаў і розыгрыш двух квіткоў на канцэрт вядомай мадэмуазэлі, што спявае сумна-эратычны блюз, -- Патрысіі Каас.
Арына САНДОВІЧ, “БН”. 

←Шанс для иконы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика