Латушка: У беларускіх тэатрах толькі 25% беларускіх твораў
27.01.2010 18:16
—
Новости Культуры
Малалікасць беларускіх твораў ў рэпертуарах айчынных тэатраў і недахоп кваліфікаваных рэжысёраў — асноўныя праблемы тэатральнай сферы ў Беларусі. Пра гэта на выніковай калегіі Міністэрства культуры ў Мінску заявіў яго кіраўнік Павел Латушка.
Сярод найбольш значных тэатральных падзеяў за мінулы год Павел Латушка назваў міжнародныя фестывалі “Панарама” і “Белая вежа”, рэканструкцыю і пастаноўку на суперсучаснай сцэне Нацыянальнага тэатру оперы і балета беларускай оперы 18 стагоддзя Яна Давіда Голанта “Чужое багацце нікому не служыць", “Каласы пад сярпом тваім” у Тэатры беларускай драматургіі і інш.
“Нягледзячы на цікавыя пастаноўкі, сёння востра стаіць праблема з рэжысёрамі. На жаль маладыя рэжысёры не заяўляюць яркія праекты – у мінулым годзе на міністэрскі конкурс было заяўлена ўсяго восем заявак. Таму мы выдзелілі гранты на пастаноўку спектакляў маладым выпускнікам Акадэміі мастацтва. Гэты вопыт першы і будзе працягвацца, — заявіў Павел Латушка. — Нам трэба сур’ёзна думаць аб стварэнні сістэмы стажыровак найбольш таленавітых кадраў за мяжой, правядзенні майстар-класаў вядомых дзеячаў замежнага тэатральнага мастацтву”.
Апроч гэтага, па словах міністра культуры, істотнай праблемай ёсць адсутнасць пастановак сучасных аўтараў. Творы беларускай драматургіі ў рэпертуарах тэатраў складаюць толькі 25%, а беларускамоўных — усяго 31%. “Гэта супярэчыць прыярытэтам развіцця нацыянальнай культуры, стварэнню ўмоў для творчасці і падтрымкі айчынных аўтараў”, — адзначыў Латушка, паабяцаўшы прыкласці намаганні, каб выправіць сітуацыю.