Латушка працягвае рэфармаванне Мінкульта
27.01.2010 13:49
—
Новости Культуры
Фота: www.nn.by
Латушка паведаміў, што сёлета будзе праведзена аптымізацыя штатнага раскладу цэнтральнага апарату міністэрства, павышэнне колькасці супрацоўнікаў, адказных непасрэдна за культуру і мастацтва. З’явяцца аддзелы канцэртна-фестывальнай дзейнасці ды творчых устаноў і навучальнай моладзі. Напрыканцы мінулага года прынята рашэнне Саўміна ад перапарадкаванні дэпартамента кіно пад кіраўніцтва Міністэрства культуры.
Для пашырэння грамадскага дыялогу ў сферы культуры і паляпшэння ўзаемадзеяння міністэрства з творчымі саюзамі плануецца аднавіць дзейнасць Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Мінкульце. Бліжэйшым часам таксама адбудзецца “перазагрузка” дзейнасці Рэстаўрацыйнага савета і Савета па манументальным мастацтве Манументальнага савету.
Адна з галоўных задач міністэрства на 2010 год — аднаўленне дзейнасці Інстытута культуры Беларусі, што павінен заняцца навукова-метадычным забеспячэннем сферы культуры, распрацоўкай стратэгіі яе развіцця. Сярод задач Інстытута таксама прасоўванне беларускай культуры за мяжу і забеспячэнне дзейнасці дыпмісій і культурных цэнтраў Беларусі ў Польшчы і ва Ўкраіне.
Адным з недахопаў працы Мінкульта міністр назваў адсутнасць у сферы аналітычнай работы, якая б давала магчымасць аналізаваць сітуацыю, карыстацца досведам суседзяў і іншых замежных краінаў, выпрадукоўваць прапановы па далейшым развіцці. З мэтай паляпшэння інфармацыйнага забеспячэння сферы культуры ў міністэрстве будзе створана пасада прэс-сакратара.
Мінкульт Беларусі плануе і надалей пашыраць кантакты з міністэрствамі суседніх краінаў, а таксама сябрамі Еўразвязу, выкарыстоўваючы выгоды праграмы Ўсходняе партнёрства.
Плануецца правядзенне дзён культуры Беларусі ў Расіі, Арменіі, Венгрыі, Кітаі, Літве, Славеніі і Дзён культуры Казахстана і Туркменістана ў Беларусі.
Латушка запэўніў, што сфера культуры з’яўляецца абсалютна натуральным асяроддзем для развіцця беларускай мовы. Згадаўшы вынікі сацыялагічнага даследавання Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта, згодна з якім больш за паловы жыхароў Беларусі выступаюць за пашырэнне выкарыстання беларускай мовы ў жыцці, міністр у чарговы раз падкрэсліў, што прымус — недапушчальны. “Гэта павінен быць шлях усведамлення асобы”, — адзначыў ён.
Міністр таксама выказаў незадавальненне вынікамі другога даследавання Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра, якое выяўляла культурна-каштоўнасную арыентацыю моладзі: “Толькі для 48 % сельскіх і 42% гарадскіх жыхароў адказалі, што сярод важкаіх каштоўнасцяў знаходзіцца культура. Такая сітуацыя не можа нас задавальняць”.
У 2009 годзе з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў на падтрымку сферы культуры было выдаткавана 923 млрд рублёў, а таксама 11 млрд на выканане дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы. Даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці склалі 146,6 млрд, што на 20% болей, чым у 2008 годзе.
Сярод буйнейшых культурных мерапрыемстваў года Павел Латушка назваў 80-годзе з дня народзінаў Уладіміра Караткевіча, 600-годдзе Грунывальдскай бітвы, а таксама праект “Культурная сталімца Беларусі”, якой упершыню ў гісторыі стаў Полацк.