«СБ» напісала пра «прыхільніцу савецкай улады» Арсенневу

Источник материала:  
25.01.2010 20:59 — Новости Культуры

Газета «СБ. Беларусь Сегодня» надрукавала артыкул, у якім Наталлю Арсенневу прадставіла ў ролі вялікай прыхільніцы савецкай улады.

«СБ» напісала пра «прыхільніцу савецкай улады» Арсенневу
Наталля Арсеннева

У публікацыі «Без гнева и пристрастия» ананімны аўтар вырашыў адгукнуцца на чарговую гадавіну смерці Уладзіміра Леніна. Але «родапачынальнік савецкай улады» стаў толькі падставай для таго, каб чарговы раз апаганіць імя паэткі. Для прыліку аўтар спачатку паразважаў над тым, як «адны і тыя ж людзі так лёгка і цынічны адмовіліся ад свайго ідала і радаваліся, калі палілі тое, чаму пакланяліся..» Гэта значыць пра Леніна.

Але, «каб усё вышэйсказанае не казалася зусім ужо адцягнена-абстрактным,

публікуем верш вядомай беларускай паэткі Наталлі Арсенневай, які звяртае на сябе ўвагу шчырасцю і пачуццямі, і называецца вельмі пранікнёна — «Памяці Леніна».

Ананім спрабуе надаць публікацыі з’едлівы характар. Маўляў, была паэтка, якая не змагла сваімі прасавецкімі вершамі ўратавацца ад рэпрэсій. Пры чым аўтар сцвярджае, што яна супрацоўнічала з НКУС. Не ўратаваў яе сям’ю і нацысцкі рэжым, на час акупацыі якім Беларусі і прыйшоўся «пік яе літаратурнай вядомасці».

Аўтар заклікае не апраўдваць паэтку аргументам, што яе прымусілі пісаць такія радкі. Тым самым ён спрабуе выставіць паэтку вялікай прыхільніцай савецкай улады. Апелюючы толькі да слоў Арсенневай, што «яе Муза заўжды свабодная», ён стварае чарговы міф пра свядомае супрацоўніцтва паэткі з антынародным рэжымам.

Навошта «СБ» сёння спатрэбілася такая публікацыя? Хто яе аўтар? Чалавек, які напісаў гэты пасквіль, нават пасаромеўся падпісацца псеўданімам. Артыкул без аўтарства. Стыль галоўнага рупара Аляксандра Лукашэнкі не змяняецца: біць ляжачых — тых, хто не зможа адказаць.

←Владимиру Высоцкому посвящается

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика