Метал-узнагароды ўручаць у сакавіку
22.01.2010 20:45
—
Новости Культуры
Другі год найлепшыя прадстаўнікі айчыннай мэтал-сцэны зьбіраюцца разам на прэміі MetalFront.org Music Awards. Сёлета музычная ўрачыстасьць пройдзе 12 сакавіка. Арганізатары прэміі падыйшлі да вызначэньня найлепшых вельмі грунтоўна. Яшчэ ў лістападзе былі праведзеныя чатыры адборачныя канцэрты ў межах намінацыі "Адкрыцьцё году".
MetalFront.orgПа выніках падліку галасоў першае месца заняў Symphony of Seven, за ім — Exist-M, Bloodlust і Vein of Hate. Гэтыя каманды пры падтрымцы адных зь лідэраў беларускай мэтал-сцэны Id:Vision выступяць у справаздачнай pre-party "The Best of Metalfront.org Music Awards" у менскім Da-club 29 студзеня.
Тым часам да 1 лютага ідзе галасаваньне па асноўных намінацыях ў межах прэміі. Журы ды наведнікі парталу www.metalfront.org вызначаць пераможцаў у намінацыях "Гурт году", "Альбом году", "Міні-альбом году", "Адкрыцьцё году", "Вокладка году". Непасрэдна арганізатары прэміі назавуць пераможцаў у спэцыяльных намінацыях "Відэа году", "Вяртаньне году", "Мэрчандайзэр году", "За стабільную высокую якасьць", "За ўнёсак у разьвіцьцё беларускай мэтал-сцэны".
Прэмія MetalFront.org Music Awards пройдзе 12 сакавіка ў менскім клюбе "Рэактар".