«Можна!» будзе ўсю ноч

Источник материала:  
22.01.2010 10:36 — Новости Культуры

22 студзеня ў Мінску ў клубе «Рэактар» пройдзе музычны фэст «Можна!» з удзелам 9 гуртоў, сярод якіх — «Срэбнае вяселле», «Касіяпея», «НагУаль».

«Можна!» будзе ўсю ноч

Арганізатары фэсту «Можна!» маюць даказаць, што альтэрнатыўная музыка можа карыстацца надзвычайным попытам, таму яны вырашылі зладзіць музычны маратон на ўсю ноч. Фэст пройдзе з удзелам дзевяці камандаў, кожная зь якіх па‑свойму глядзіць на паняцьці «арыгінальнасьць» і «актуальнасьць». З выступоўцаў наўмысна нікога не вылучаюць: «Кожны зь іх можа адчуць сябе хэдланэйрам».

Фэст «Можна!» з удзелам камандаў зь Беларусі праводзіўся двойчы ў Маскве, праз крызыс правядзеньне канцэрту сарвалася ў Пецярбургу і ягоныя завадатары вырашылі паспрабаваць свае сілы на Радзіме: «Хоць у нас куды цяжэй зладзіць канцэрт, чым за мяжой, мы вырашылі давесьці, што альтэрнатыўная музыка можа быць папулярнай і выклікаць вялікі ажыятаж», — кажа Аляксандар Багданаў, які займаецца прадусаваньнем ажно 13 камандаў. Дзевяць зь іх можна будзе пабачыць на фэсьце «Можна!» 22 студзеня ў клюбе «Рэактар».

Частка з выступоўцаў займелі посьпех па‑за межамі краіны, але ў Беларусі застаюцца невядомымі. «У Беларусі заўжды прысутнічае скептыцызм да сваіх, — разважае сьпявачка Сьвета Бень з гурта «Серебряная свадьба». — У нас думаюць: «Ай, гэтая дура зь Менску, ну што яны могуць зрабіць, акром таго, што крыўляцца». Замежнікі нас успрымаюць зусім па‑іншаму, у іх неперадузяты погляд, яны адкрыты для новага».

Сярод выступоўцаў на фэсьце «Можна!» гурты, зь якімі цяпер расейскія музычныя выданьні зьвязваюць беларускі музычны прарыў у Расею.

«Гэта зусім ня тая музыка, што падсоўваюць нам зь Беларусі на «Славянскім базары» ў Віцебску», — зазначыў пасьля маскоўскага фэсту «Можна!» Арцемі Троіцкі.

Адзін з выступоўцаў — гурт «Кассиопея», які выходзіць на сцэну выключна ў касьцюмах і масках

←Звезды мирового джаза примут участие в международном музыкальном проекте в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика