У бліжэйшы час другая гарадская бальніца Мінска закрыецца на рэканструкцыю. Пасля рэмонту медыцынская ўстанова зноў запрацуе ў старых будынках.
Карпусы 2-ой гарадской бальніцы Мінска знаходзяцца насупраць Траецкага прадмесця ў будынках XVIII i XIX стагоддзя, у якіх стагоддзі таму існаваў уніяцкі Троіцкі манастыр базільянак. Летась сталічныя ўлады агучылі ідэю — перанесці бальніцу ў Паўночны пасёлак, каля Навінак, а шэры і нягеглы будынак бальніцы знесці. У гістарычных збудаваннях мелася адкрыць гасцініцу і этнаграфічны цэнтр.
Цяпер ад ідэі адмовіліся. Паколькі мінскія бальніцы маюць патрэбу ў павелічэнні койка-месцаў, будзе пабудаваны яшчэ адзін шпіталь. Але і 2-ая гарадскай бальніца не скончыць сваёй працы пасля рэканструкцыі.