Адбор у Беларусі на «Еўрабачанне‑2010» пройдзе у закрытым фармаце

Источник материала:  
20.01.2010 13:05 — Новости Культуры

Адбор прадстаўніка Беларусі на міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне‑2010» пройдзе ў закрытым фармаце.

Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 20 студзеня ў Мінску паведаміў намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Мартыненка.

Паводле яго слоў, правілы дарослага »Еўрабачання» прадугледжваюць некалькі варыянтаў адбору ўдзельніка. Гэта можа быць конкурсны адбор, які раней праводзіўся ў фармаце праекта »ЕўраФэст», або вызначыць артыста можа Белтэлерадыёкампанія. Як паведаміў Мартыненка, пакуль вырашаецца пытанне, будзе выбіраць канкурсанта журы або спецыяльна сфарміраваная фокус‑група. Прадстаўнік Беларусі на «Еўрабачанні» ў Осла будзе выбраны з ліку артыстаў, якія даслалі заяўку на конкурс.

Мартыненка падкрэсліў, што беларускі ўдзельнік «Еўрабачання» вызначыцца на працягу найбліжэйшага месяца. Ужо ў сакавіку Белтэлерадыёкампанія павінна падаць афіцыйную заяўку з фанаграмай, біяграфіяй артыста і іншымі дакументамі ў Еўрапейскі вяшчальны саюз.

Нагадаем, раней меркавалася, што сёлета арганізацыяй конкурсу ў Беларусі будзе займацца тэлеканал ОНТ. Аднак гэта магчыма толькі пасля прыняцця тэлеканала ў Еўрапейскі вяшчальны саюз. Гэтае пытанне саюзам можа быць разгледжана толькі летам. Міжнародны конкурс «Еўрабачанне‑2010» пройдзе ў Нарвегіі з 25 па 29 мая.

←Отбор представителя Беларуси на международный конкурс песни "Евровидение-2010" пройдет в закрытом формате

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика