Калі вада становіцца святой. Сёння праваслаўныя адзначаюць адно з вялікіх двунадзесятых святаў — Хрышчэнне Гасподняе

Источник материала:  
19.01.2010

Біблейскае паданне сведчыць, што на трыццатым годзе жыцця, перад тым як ад-правіцца прапаведваць новае вучэнне, Хрыстос прыйшоў на раку Іардан і прыняў хрышчэнне — абрад, які сімвалізуе ачышчэнне душы ад грахоў і поўную адданасць Богу — ад Іаана Прадцечы (Хрысціцеля). Біблейскае паданне гаворыць, што, калі Ісус прыйшоў да Іаана хрысціцца, той здзіўлена сказаў: “Гэта я павінен хрысціцца ў Цябе, а Ты прыйшоў да мяне”. На што Ісус адказаў: “Належыць нам выканаць усякую праўду” і прыняў хрышчэнне ад Іаана. Свята мае і другую назву — Святое Богаяўленне. Калі Хрыстос выходзіў з вады, сведчыць Святое Пісанне, адкрылася неба і на яго сышоў Святы Дух у выглядзе голуба, і быў голас з Нябёсаў: “Ты Сын Мой улюбёны, у Табе Маё благаваленне!”. На Вадохрышча ў цэрквах адбываецца Вялікае асвячэнне вады.  Вернікі прыносяць гэтую ваду дадому і захоўваюць на працягу года. Лічыцца, што яна ахоўвае дом ад бед, а дамачадцаў — ад сурокаў і хвароб. Нярэдка пасля літургіі ў храмах святары і вернікі ідуць да рэчак, азёр, калодзежаў і іншых вадаёмаў (“Ход на Іардан”), выразаюць там крыжападобную палонку і асвячаюць ваду. У народзе лічыцца, што палонка і месца вакол яе валодае вялікай цудадзейнай сілай, таму зараз вяртаецца спрадвечная традыцыя тройчы з галавой акунуцца ў ваду. Нягледзячы на тое, што тэмпература гэтымі днямі зусім не для купання, захварэць вернікі не баяцца. І — не хварэюць. Цуд? Чаму б і не! Галоўнае — верыць.

←Перанос сталіцы. Культурным цэнтрам краіны абвешчаны Полацк

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика