Выйшла кніга «Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930–1960-я гг.)»

Источник материала:  
17.01.2010 18:49 — Новости Культуры

Выйшла кніга «Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930–1960-я гг.)»

Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930–1960-я гг.) : зборнік дакументаў і ўспамінаў / Сяргей Шабельцаў. — Мінск: Медысонт, 2009. — 368 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 17).

Убачыла свет 17-я кніга серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны». Ёй стаў зборнік Сяргея Шабельцава «Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930–1960-я гг.). У кнізе размешчаны дакументы і ўспаміны пра беларускую дыяспару ў Аргенціне, а таксама пра рээмігрантаў, якія пераехалі з гэтай краіны ў СССР.

У кнізе размешчаны дакументы і ўспаміны пра беларускую дыяспару ў Аргенціне, а таксама пра рээмігрантаў, якія пераехалі з гэтай краіны ў СССР. Прадстаўленыя матэрыялы адлюстроўваюць светапогляд беларускіх імігрантаў, іх грамадскую і палітычную дзейнасць у Аргенціне, працэс іх рээміграцыі ў СССР і шляхі адаптацыі на Радзіме.

Па словах рэдактара кнігі, кандыдата гістарычных навук Наталлі Гардзіенкі, зборнік «Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930–1960-я гг.)" з’яўляецца першай спробай сістэматызацыі матэрыялаў, прысвечаных прысутнасці нашых суайчыннікаў у гэтай краіне.

«Аргенцінская беларуская дыяспара адрозніваецца ад дыяспараў у іншых краінах найперш сваёй ідэйнай скіраванасцю, пракамуністычным характарам, — гаворыць Наталля Гардзіенка. — І гэта своеасаблівы феномен у беларускім жыцці на Захадзе, безумоўна варты увагі і вывучэння. Да сёння былі апублікаваныя толькі асобныя успаміны, або дакументы да гісторыі беларускай Аргенціны. Цяпер жа аўтар-складальнік сабраў шмат цікавых і разнастайных матэрыялаў, якія адлюстроўваюць і спецыфіку беларускага жыцьця ў гэтай кріане, і працэс рээміграцыі суайчыннікаў у Беларусь, і іх лёсы на савецкай радзіме. У прадмове да кнігі зроблены агляд гісторыі стварэння беларускай дыяспары ў Аргенціне, у якім выразна прасочваюцца яе адметнасці, у параўнанні з дыяспарамі ў іншых краінах. «Беларусы ў Аргенціне» — гэта у першую чаргу зборнік дакументаў, аднак ён з’яўляецца важным крокам для стварэння грунтоўнага аналітычнага даследавання па гісторыі беларускай прысутнасці ў гэтай краіне».

Кніга падзелена на некалькі тэматычных раздзелаў. Першы раздзел — «Беларускія імігранты ў Аргенціне (1930 — сяр. 1950-х гг)» прысвечаны працэсу станаўлення беларускіх арганізацый ў Аргенціне, працы імігрантаў па падтрымцы Савецкага Саюза. У другім раздзеле «Беларускія рээмігранты (1955 — 1960-я гг.) разглядаецца працэс рээміграцыі беларусаў Аргенціны ў СССР, а таксама ўплыў водгукаў рээмігрантаў пра СССР на жыццё беларускай дыяспары ў Аргенціне. У апошнім раздзеле чытач знойдзе ўспаміны рээмігрантаў з Аргенціны, у тым ліку і ўспаміны беларуска-іспанскага перакладчыка, літаратара і праваабаронцы Карласа Шэрмана.

zbsb.org

←100-летие со дня рождения Бориса Кита отпразднуют в Минске и Новогрудке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика