“Дзяржава вылучае сродкі на аднаўленне старажытных святынь”, - Леанід ГУЛЯКА, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей

Источник материала:  
16.01.2010

Летась у краіне не зарэгістравана ніводнай новай канфесіі, але праблем у справах веры менш не стала, адзначыў на калегіі апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка. Ён паведаміў факты, якімі адзначыўся 2009 год у духоўнай сферы.

3263рэлігійныя арганізацыі існуюць, згодна з данымі на мінулы год, у Беларусі. Належаць яны за 25 афіцыйна зарэгістраваных канфесій.Візіт Патрыярха Кірылау Мінск, Віцебск, Полацк, сустрэчы яго з народам і Прэзідэнтам — гэта, бадай, галоўная падзея ў жыцці праваслаўнай царквы.Сустрэча Прэзідэнта з Папам Рымскіммела значэнне не толькі для рэлігійнага жыцця, але і для развіцця шматвектарнасці знешняй палітыкі дзяржавы.Год роднай зямлібыў незвычайна шчодрым на выдзяленні зямельных участкаў пад будаўніцтва новых храмаў. У той жа час дзяржава вылучала сродкі на аднаўленне старажытных святынь і ўпарадкаванне могілак.Самавольнае ўсталяванне помнікаўпрадстаўнікамі каталіцкай канфесіі адзначана ўпаўнаважаным як праблемная тэма. Манументы ў гонар тых або іншых святых, капліцы могуць бесперашкодна ставіцца каля касцёлаў, у іншых месцах, але ўсе акцыі павінны ўзгадняцца з дзяржаўнымі структурамі, нагадаў Леанід Гуляка. Так патрабуе закон. У дачыненні да праваслаўнай царквы выказана заўвага аб самавольным будаўніцтве некаторых храмаў.На 85 працэнтаўзабяспечаны храмамі праваслаўныя прыходы. Усяго ў складзе Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы налічваецца 1509 абшчын, 1315 храмаў (яшчэ 152 будуюцца), 31 манастыр.Больш за мільярд рублёўвыдзелена Прэзідэнтам на падтрымку выкладчыкаў і выплату стыпендый навучэнцам Мінскай духоўнай акадэміі, семінарыі і іншых адукацыйных устаноў праваслаўнай царквы. Жыровіцкі манастыр атрымаў 7 мільярдаў 792 мільёны рублёў на рэстаўрацыйныя работы — і грошы гэтыя цалкам асвоены. Мінскі духоўна-адукацыйны цэнтр будуецца ў гістарычным цэнтры сталіцы, і на гэту справу летась выдаткавана 4 мільярды 350 мільёнаў рублёў. 298,4 мільёна рублёў — столькі каштавала факсімільнае выданне рукапісу Слуцкага евангелля, якое цудам ацалела да нашага часу: перад вайной яно захоўвалася разам з крыжам Еўфрасінні Полацкай у Магілёве, адкуль прапала ў гады фашысцкай акупацыі. Але нядаўна пры загадкавых абставінах кніга была знойдзена і надрукавана.470 каталіцкіх абшчындзейнічае ў краіне. Летась зарэгістраваны яшчэ тры новыя, а таксама з’явіўся новы манастыр у Віцебску. Між тым, па словах упаўнаважанага, назіраюцца пэўныя парушэнні заканадаўства з боку ксяндзоў, якія маюць небеларускае грамадзянства. Увогуле ў Беларусі служаць 416 ксяндзоў, з іх 164 — замежныя грамадзяне, з якіх 160 маюць польскія пашпарты.Саюз евангельска-лютэранскіх абшчын — адна з пратэстанцкіх суполак, што ліквідавалася летась па ўласнай ініцыятыве.Прыярытэтамі 2010 года у канфесійнай палітыцы, сказаў Леанід Гуляка, будуць нагляд за выкананнем рэлігійнымі арганізацыямі заканадаўства; папярэджванне палітызацыі рэлігійных суполак; папярэджванне дзейнасці рэлігійных груп, якія ўяўляюць небяспеку для грамадства.

ФестывальБеларусы ўсіх краін, яднайцеся!Сёлета плануецца правесці фестываль народнай творчасці суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой. Ідэя мерапрыемства яшчэ ў 2008 годзе ўхвалена Міністэрствам культуры і падтрымана Гродзенскім аблвыканкамам. Пакуль жа такога кшталту міні-фестываль праводзіцца ў Дуброўне пад назвай “Дняпроўскія галасы” і збірае народныя калектывы з Беларусі і з ўсіх дзяржаў, якія мяжуюць з нашай краінай.

←Плюшевый выстрел

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика