У Купалаўскім музеі прэзентавалі кнігу Барадуліна і фотапрацы Кунстадтэра

Источник материала:  
15.01.2010 19:55 — Новости Культуры

Асаблівасцю імпрэзы стала тое, што прэзентацыю новай кнігі Рыгора Барадуліна «Навошта» спалучылі з адкрыццём выставы амерыканскага дыпламата і фатографа Джона Кунстадтэра, чые фотаздымкі ўпрыгожылі кнігу народнага паэта.

Рыгор Барадулін па стане здароўя не змог прыняць удзел у імпрэзе, таму кнігу прэзентаваў Алесь Камоцкі, укладальнік кнігі.

Джона Кунстадтэр, вялікі сябар Беларусі, аўтар шматлікіх фотаздымкаў, зробленых у нашай краіне, звярнуўся да гасцей выставы на добрай беларускай мове. Музычнае суправаджэнне вечару забяспечыў гурт «Дзевясіл».

У Купалаўскім музеі прэзентавалі кнігу Барадуліна і фотапрацы Кунстадтэра

У Купалаўскім музеі прэзентавалі кнігу Барадуліна і фотапрацы Кунстадтэра
Кнігу Рыгора Барадуліна «Навошта» прэзентаваў яе ўкладальнік Алесь Камоцкі.

У Купалаўскім музеі прэзентавалі кнігу Барадуліна і фотапрацы Кунстадтэра
Выступае «Дзевясіл».

У Купалаўскім музеі прэзентавалі кнігу Барадуліна і фотапрацы Кунстадтэра
Фатограф Джон Кунстадтэр.

У Купалаўскім музеі прэзентавалі кнігу Барадуліна і фотапрацы Кунстадтэра
Аўтограф-сесія.

У Купалаўскім музеі прэзентавалі кнігу Барадуліна і фотапрацы Кунстадтэра

←Барак Абама, прэзідэнт і мюзыкл

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика