Сацыяльныя кантракты ў сучаснай Беларусі

Источник материала:  
15.01.2010 16:24 — Новости Культуры

Сацыяльныя кантракты ў сучаснай Беларусі

Феномен беларускай сацыяльнай стабільнасці даўно прыцягвае ўвагу сацыёлагаў, палітолагаў і публіцыстаў. На гэтую тэму напісана мноства артыкулаў. Хтосці тлумачыць стабільнасць расійскімі датацыямі, хтосці спрадвечнай беларускай ментальнасцю.

Беларускі інстытут стратэгічных даследванняў пры падтрымцы Фонда Еўразія і Агенцтва ЗША па міжнароднаму развіццю ажыццявіў праект, мэтай якога было даследванне прычын стабільнасці беларускага грамадскага жыцця.

Асновай даследвання стала паняцце сацыяльнага кантракта – своеасаблівай негалоснай дамовы паміж уладай і грамадствам.

Матэрыялы даследвання апублікаваныя асобным выданнем. У ім можна знайсці характарыстыкі розных сацыяльных груп беларускага грамадства: наёмных работнікаў, пенсіянераў,моладзі, прадпрымальнікаў, дзяржаўных служачых. Асаблівая ўвага была нададзена адносінам гэтых сацыяльных груп да ўладаў.

Выданне ўтрымлівае вялікую колькасць статыстычнага і сацыялагічнага матэрыялу і будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца станам сучаснага беларускага грамадства.

←Экспозиция несвижского музея-заповедника пополнилась копиями портретов Радзивиллов из музеев Вильнюса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика