Коласаўскі ліцэй святкуе 20-годдзе

Источник материала:  
15.01.2010 11:01 — Новости Культуры

Навучэнцы і выкладчыкі коласаўскага ліцэя сабраліся сёння каля свайго былога будынка на Кірава, 21, каб праспяваць гімн навучальнай установы. 15 студзеня Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа адзначае 20-годдзе.

«Мы збіраемся каля гэтага будынка сёння, бо менавіта 15 студзеня дваццаць гадоў таму мы ўпершыню ўвайшлі ў яго. Увайшлі не без праблем, не без змагання. Нас не хацелі сюды пускаць. Але мы ўсе разам адстаялі сваё права», — сказаў дырэктар ліцэя Уладзімір Колас.

Лявон Баршчэўскі прыгадаў, што ў той самы час, калі бацькі на чале са сп. Коласам занялі гэты будынак, ён разам з Анатолем Трусавым знаходзіўся ў кабінеце Вячаслава Кебіча. «Мы са сп. Трусавым зайшлі ў кабінет да прэм’ер-міністра Кебіча і сказалі, што трэба падпісваць паперу аб перадачы будынка. Тады акурат пачаліся тэлефанаванні, што будынак ужо занялі. І Кебіч падпісаў».

«Шлях ліцэя — шлях барацьбы за светлыя ідэалы. На гэтым шляху было рознае, але былі і слаўныя перамогі. Перамога была ў тым, што калі нас пазбавлі гэтага будынка, наш ліцэй не знік, ён працягвае існаваць, працягвае выконваць тую высокую задачу, якую мы паставілі. Вучыць нашых маладых беларусаў на беларускай мове і на ўзроўні сусветных стандартаў», — падсумаваў Уладзімір Колас.

Пасля ўсе разам праспявалі гімн ліцэя.

Коласаўскі ліцэй святкуе 20-годдзе
Уладзімір Колас і Генік Лойка

Коласаўскі ліцэй святкуе 20-годдзе
Навучэнцы спяваюць гімн

Коласаўскі ліцэй святкуе 20-годдзе
Сёння ў былым будынку ліцэя месціцца суд Цэнтральнага раёна Мінска

←Бобруйский художник-керамист Валерий Колтыгин отмечен премией

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика