Полацк стане першай культурнай сталiцай Беларусі
15.01.2010 10:25
—
Новости Культуры
21 студзеня самы старажытны горад Беларусi — Полацк афiцыйна атрымае статус «Культурная сталiца краiны».
Па iнiцыятыве Мiнiстэрства культуры Беларусi ўпершыню праводзiцца спецыяльная рэспублiканская акцыя па штогадовым вызначэннi культурных сталiц. Першым стаў менавiта Полацк.
— Полацк правамерна заслужыў першым з беларускiх гарадоў атрымаць такi статус, — кажа старшыня Полацкага гарвыканкама Уладзiмiр Тачыла. — І гэта не наша заслуга, а ўсiх тых нашых землякоў, якiя праславiлi горад на ўвесь свет. Iх iмёны добра вядомыя не толькi беларусам.