Былы амерыканскі дыпламат аздобіў кнігу Рыгора Барадуліна
15.01.2010 00:11
—
Новости Культуры
Джон Кунстадтэр — прафесійны дыпламат, які ў 2005 годзе пайшоў у адстаўку з амерыканскай дыпламатычнай службы, у часе якой працаваў у дзесятку краін свету. У 2000-2001 гадах спадар Джон працаваў намеснікам амбасадара ЗША у Беларусі. З тае пары, як прафесійны фатограф, Кунстадтэр рэгулярна прыязджае сюды, каб здымаць нашых “бабулечак” (гэта ягонае ўлюбёнае слова), традыцыйныя абрады, рабіць партрэты беларусаў…
Выставы Кунстадтэра прайшлі ў Вашынгтоне, Анкары, Гродне, Паставах, а таксама ў ААН у Нью-Ёрку супольна са Сталым прадстаўніцтвам Беларусі ў ААН. 15 студзеня у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца адкрыццё ягонай выставы і прэзентацыя кнігі “Навошта”, якую склаў музыка Алесь Камоцкі, і куды ўвайшлі вершаказы Рыгора Барадуліна, аздобленыя здымкамі Джона Кунстадтэра. На прэзентацыю спецыяльна з Амерыкі прыляцеў сам спадар Кунстадтэр. І адразу па прылёце адказаў на пытанні Еўрарадыё.
У прыватнасці паведаміў, што сваю фотапрацу ў Беларусі падзяляе на пяць тэмаў.
Джон Кунстадтэр (на чысцюткай беларускай мове): "Працую над пяццю тэмамі. Кола году — то бок, касцельныя і царкоўныя фэсты на працягу года. Таксама іншыя цыклічныя рэчы: людзі саджаюць бульбу, потым выбіраюць альбо, напрыклад, рамантуюць плот увесну. Кожны год ёсць адметныя працы, якія трэба рабіць. І мяне цікавіць тое, што беларусы вельмі сур’ёзна і працавіта выконваюць гэтыя справы. Гэта першая тэма. Другая — адраджэнне веры ў Беларусі, вельмі важны момант. Трэцяя — агульны погляд на Беларусь і на беларусаў. Потым — партрэты. І пятая тэма — я хачу выдаць кніжку пра Палессе, “Уздоўж Прыпяці”. Вось пяць галоўных тэмаў для мяне".
Спадар Кунстадтэр заўважыў, што не заўжды старыя людзі ахвотна згаджаюцца фатаграфавацца. А нават калі згаджаюцца, то перад гэтым учыняюць сапраўдны допыт: хто такі, адкуль, нашто прыехаў, на чым прыехаў, да каго прыехаў…
Джон Кунстадтэр: "Па-першае, гэта зусім немагчыма — падманываць беларускую бабулечку! І калі яны ведаюць і бачаць, што чалавек перад імі сур’ёзны, і што ён хоча адлюстраваць іх годнасць — яны 99 адсоткаў гатовыя, каб чалавек іх здымаў. Але калі чалавек не хоча, я не магу прымусіць яго. І маю павагу да кожнага чалавека. Калі хоча, каб я зрабіў партрэт — з задавальненнем! Калі не хоча — ну, не хачу яму тады перашкаджаць, турбаваць і іду далей".
Джон Кунстадтэр дасканала вывучыў беларускую мову, пільна вывучае нашыя традыцыі і звычаі. А калі спытацца ў спадара Джона, ці ж паспеў ён за гэты час палюбіць нашую Беларусь, Кунстадтэр адказвае не задумваючыся.
Джон Кунстадтэр: "Не палюбіў. Закахаўся ў Беларусь…"