Міколу Аўрамчыку споўнілася 90 гадоў
14.01.2010 14:29
—
Новости Культуры
![]() bobruisk.org |
Ён нарадзіўся 14-га студзеня 1920 г. у вёсцы Плёсы Бабруйскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям"і. У 1938 г. паступіў на філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Працаваў у рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі». У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Паўночна-Заходнім і Волхаўскім франтах.
Пасля вайны працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», у часопісах «Полымя» і «Маладосць».
Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Айчыннай вайны другой ступені і медалямі. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы за зборнік «Сустрэча былых канагонаў».
Рэдакцыя «НН» далучаецца да віншаванняў.