Коласаўскі ліцэй займеў свой медаль
12.01.2010 18:08
—
Новости Культуры
Скульптар Генік Лойка вырабіў памятны медаль, прысвечаны 20-годдзю Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа. Юбілей будзе адзначацца 15 студзеня.
Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа ўзнік у 1990 годзе як нядзельны пры Таварыстве беларускай мовы. Праз год быў створаны стацыянарны Беларускі гуманітарны ліцэй. Яго заснавальнікі ставілі мэтай стварыць беларускую па духу навучальную ўстанову еўрапейскага ўзора. У 2003 годзе Міністэрства адукацыі ліквідавала навучальную ўстанову і пазбавіла яе будынка на вул. Кірава, 21 (сёння тут месціцца суд Цэнтральнага раёна Мінска). З таго часу ліцэй працуе ў падполлі.