У Браславе адкрылася выстава “Вяселле: традыцыі і сучаснасць”
11.01.2010 12:07
—
Новости Культуры
фото: westki.info |
Яе аўтары - студэнцкае этнаграфічнае таварыства. Сярод шматлікіх экспанатаў даўнія і сучасныя фотаздымкі вяселляў, якія ладзіліся абапіраючыся на даўнія традыцыі.
Дэманструюцца і сучасныя шлюбныя ўборы, але з арнаментальнымі дадаткамі. Наведвальнікі змогуць параўнаць старажытныя і сучасныя элементы вясельнага абраду.