Источник материала:  
07.01.2010 13:39 — Новости Культуры

На наступным тыдні ў Мінску адбудзецца доўгачаканае адкрыццё кінатэатра «Кіеў», дзе паказ кінакарцін будзе ажыццяўляцца ў фармаце Dolby 3D. Першай кінастужкай, паказанай ў трохмерным выглядзе, стане «Аватар» Джэймска Кэмерана.

«Кіеў» пакуль першы ў Беларусі пераабсталяваны пад 3D‑фармат кінатэатр. Пры праглядзе фільмаў у 3D у гледачоў ствараецца ілюзія аб’ёмнасці адлюстравання і ілюзія наяўнасці трэцяга вымярэння. Менавіта таму для прагляду фантастычнай кінастужкі Кэмерана, якая ўжо стала бясспрэчным лідэрам кінапраката, кінатэатры пачалі пераабсталёўваць па ўсім свеце. Да прыкладу, у суседняй Расіі колькасць 3D‑заляў павялічылася ў тры разы да 323. Між іншым, абсталяванне адной 3D‑залі каштуе каля 100 тысяч еўра, але арганізатары кінапракату ўпэўнены, што ў трохмерным выглядзе стужку паглядзіць рэкордная колькасць людзей.

12 і 13 студзеня ў кінатэатры «Кіеў» гледачам пакажуць па аднаму сеансу фільма «Аватар». Пачынаючы з 14 студзеня, кінатэатр будзе працаваць у звычайным рэжыме — два сеансы ў будні і тры сеансы ў выходныя. Графік працы будзе змяняцца ў залежнасці ад працягласці кінастужак.

←В Гомеле и Минске выступают церковные хоры из Германии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика