Анёлкі запрашаюць на канцэрт

Источник материала:  
06.01.2010 12:23 — Новости Культуры

Калядны канцэрт Вайцюшкевіча і сяброў у КЗ «Мінск» 7 студзеня.

Анёлкі запрашаюць на канцэрт

На праваслаўнае Раство ў канцэртнай залі «Мінск» гурт WZ-orkiestra і музыкі іншых калектываў прэзентуюць супольны калядны альбом «Мой сябра анёлак». Музыку на словы тэкстаў Арцёма Кавалеўскага напісаў лідэр WZ-orkiestra Зміцер Вайцюшкевіч. Песенькі пра анёлаў праспявалі Святлана Бень з «Серебрянной свадьбы», Ксенія Мінчанка — WZ-orkiestra, Алесь Зайцаў — «Босае сонца», Янка Маўзер, Ганна Хітрык — «Дзеці дзяцей», Мікола Прылуцкі з тэатра Янкі Купалы ды іншыя. Сярод звыклых інструментаў Оrkiestry часам чуюцца гукі электрагітары Сяргея Трухановіча з «Крамы». У колькіх песнях спяваюць дзеці, сярод іх і Язэп Вайцюшкевіч. «Мой сябра Анёлак» адназначна прыйдзецца да душы маладым бацькам. Дарэчы, песні з новага альбому можна спампаваць з адмысловай інтэрнэт-старонкі.

Прыходзьце на канцэрт — анёлкі запрашаюць!

←28 «Надзенек»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика