Ялінка для беларускамоўных дзетак - відэа
04.01.2010 13:27
—
Новости Культуры
Больш за 40 сямей 3 студзеня сабраліся разам са сваімі маленькімі дзеткамі на ялінку «па‑беларуску». Падобнае мерапрыемства ў Менску праходзіць ужо шосты раз. Арганізатары такога своеасаблівага ранішніка традыцыйна інтэрнэт‑супольнасць «Нашыя дзеткі».
На ялінку сёлета сабраліся бэтмэны, прынцэсы, мушкецёры, лісічкі, мядзведзікі і смоўжыкі з мячамі джыдаяў, воднымі пісталецікамі і чароўнымі палачкамі, каб сустрэць чароўнага Дзеда Мароза ці святога Мікалая (хто ў каго больш верыць).