У Мінску праходзіць акцыя на Раство

Источник материала:  
03.01.2010 10:57 — Новости Культуры

2 студзеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы стартавала акцыя на Раство «З любоўю да дзяцей». У яе межах праходзяць дабрачынныя паказы спектакляў для дзяцей‑сірот і дзяцей супрацоўнікаў, студэнтаў мінскіх ВНУ.

Акцыя «З любоўю да дзяцей» арганізавана тэатрам сумесна з Беларускім прафсаюзам работнікаў адукацыі і навукі, Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам культуры. Як паведаміў на адкрыцці дабрачынных мерапрыемстваў прадстаўнік Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, да акцыі далучыліся таксама прадстаўнікі прафсаюзаў сталічных ВНУ.

2 студзеня на сцэне тэатра адбыўся паказ камедыі «Паўлінка» паводле п’есы Янкі Купалы. 3 і 4 студзеня дзецям будзе паказаны мюзікл «Афрыка», у аснову якога пакладзены паэтычны твор «Афрыканскае падарожжа» Леаніда Пранчака, а музыку да яго напісаў Уладзімір Кандрусевіч.

←Беларускамоўнае караоке і мульцікі ў падарунак

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика