Новая кніга Ніла Гілевіча
29.12.2009 16:21
—
Новости Культуры
![]() |
Калядным падарункам ад выдаўцоў — Нілу Гілевічу, а ад патрыярха беларускай літаратуры — беларускім чытачам стала кніга «Замова ад страху».
У новай кнізе народны паэт Беларусі сабраў вершы апошніх гадоў. Гэта творы, якія ўжо друкаваліся ў незалежных выданьнях, а таксама творы, якія да кнігі нідзе не былі надрукаваныя. Чытач знойдзе ў кнізе вершы лірычныя і вершы публіцыстычныя.
«Замова ад страху» выйшла ў бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў». Днямі яна паступіць у кнігарні, якія не ўваходзяць у дзяржаўную сетку «Белкніга».